Сцяг Аўторак, 17 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 снежня 2025, 10:50

Лукашэнка напярэдадні Новага года падпісаў указ аб памілаванні

Фота з архіва
Фота з архіва
30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Новага года падпісаў указ, на падставе якога памілаваны 22 чалавекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

З гэтай колькасці 20 чалавек былі асуджаны за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Сярод памілаваных 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 чалавек ёсць непаўналетнія дзеці.

Усе яны звярнуліся на імя кіраўніка дзяржавы з хадайніцтвамі аб памілаванні, прызналі віну і раскаяліся ва ўчыненым.

Рашэнне аб памілаванні прынята Прэзідэнтам з гуманітарных меркаванняў і ў інтарэсах сем'яў, а таксама з улікам станоўчых характарыстык памілаваных асоб.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі