Фота з архіва
30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня змяняецца пералік фінансавых інструментаў, па якіх устанаўліваюцца значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацбанка.
На студзень 2026 года ўстаноўлены наступныя значэнні: па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання ад года да трох гадоў - 14,82 працэнта гадавых; па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання больш за тры гады - 15,62 працэнта гадавых.
Для новых інвестыцыйных крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), РВСР устанаўліваецца 11,8 працэнта гадавых, для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных), - 13,06 працэнта гадавых, для новых крэдытаў, прадастаўленых фізічным асобам (за выключэннем ільготных), - 18,92 працэнта гадавых.
Разліковыя велічыні стандартнай рызыкі ўяўляюць сабой інструмент, які выкарыстоўваецца для забеспячэння фінансавай стабільнасці. Як раней тлумачылі БЕЛТА ў Нацбанку, гэта адзін з абмежавальнікаў верхняй мяжы працэнтных ставак, які разлічваецца наступным чынам: сярэдні ўзровень ставак сістэмна значных банкаў плюс нейкая надбаўка (мера роскіду).
Гэта дае банкам сігнальны ўзровень, перавышэнне якога, на думку Нацбанка і на падставе даных самога рынку, лічыцца ўжо прыкметай высокарызыкоўных паводзін. Такія паводзіны не забараняюцца Нацбанкам, але для гэтага банкам выстаўляюцца дадатковыя патрабаванні наконт капіталу, фарміравання рэзерваў - гэта рэзервовы буфер на выпадак, калі банк у выніку рызыкоўных паводзін сутыкнецца з нейкімі цяжкасцямі.-0-