Стужка навiн
08
.01.26
17:24
Грамадства
Мяцеліцы, снежныя заносы, галалёдзіца. Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на 9-14 студзеня
Студзень у бягучым годзе адпавядае ўсім канонам суровага зімовага
месяца: траскучыя маразы, высокія гурбы, працяжныя мяцеліцы. У бліжэйшыя
суткі пры падтрымцы непагодлівага паўднёвага цыклону "Улі" другі зімовы
месяц вырашыць выпрабаваць на трываласць Беларусь, асабліва яе ўсходнюю
частку, якая будзе знаходзіцца ў самым эпіцэнтры падзей.
17:06
Эканоміка
Амаль Br19 млрд плануецца накіраваць на рэалізацыю дзяржпраграмы "Дарогі Беларусі" ў 2026-2030 гадах
Як адзначылі ў прэс-службе, дзяржпраграма "Дарогі Беларусі" - асноўны
дакумент у дарожнай гаспадарцы рэспублікі. Агульная працягласць
аўтамабільных трас у краіне складае 86 тыс. км. На іх размешчана звыш 5
тыс. мастоў.
16:11
Грамадства
У Беларусі істотна скарочаны тэрміны засялення ў арэнднае жыллё
У мэтах прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з указам
Прэзідэнта ад 3 лістапада 2025 года нумар 388 "Аб удасканаленні парадку
засялення арэнднага жылля" прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў
пастанову "Аб распараджэнні дзяржаўным жыллёвым фондам". Дакументам
прыводзіцца ў адпаведнасць шэраг пастаноў Савета Міністраў.
15:49
Эканоміка
За кошт чаго золатавалютныя рэзервы дасягнулі гістарычнага максімуму ў 2025 годзе? Растлумачылі ў Нацбанку
У снежні Нацыянальны банк упершыню за апошнія пяць гадоў выступіў чыстым
пакупніком валюты. Гэта незвычайна для снежня, калі імпарцёры
традыцыйна закупляюць шмат валюты загадзя для аплаты паставак з Расіі на
студзеньскія святы, завяршэння інвестыцыйных праектаў і разлікаў за
імпарт.
15:48
Грамадства
"Ніякай надзвычайнай сітуацыі няма". Кубракоў аб праверцы гатоўнасці падраздзяленняў унутраных войскаў
"Мы праверым гатоўнасць да дзеянняў як тэхнікі, так і асабовага складу",
- сказаў Іван Кубракоў. Акрамя таго, адзначыў ён, праводзіцца праверка
спецпадраздзяленняў на гатоўнасць да процідзеяння
дыверсійна-разведвальным групам.
15:20
Грамадства
Кіраўнік МУС: аператыўная абстаноўка ў краіне спакойная і знаходзіцца пад кантролем
Асобна міністр унутраных спраў спыніўся на адміністрацыйных
правапарушэннях. Паводле яго слоў, ведамствам, нягледзячы на ўмовы
надвор'я, былі прыняты ўсе меры для забеспячэння дарожнай бяспекі. "На
сённяшні дзень адзначаем зніжэнне колькасці дарожна-транспартных
здарэнняў, у якіх пацярпелі і загінулі грамадзяне. Мы пачалі падрыхтоўку
загадзя", - дадаў Іван Кубракоў.
15:14
Эканоміка
Як аднаўлялася жывёлагадоўля ў Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны, расказаў гісторык
У калгасах 1945 года налічвалася 228,7 тыс. асобін буйной рагатай
жывёлы, у 1946 годзе пры планавых лічбах - 320 тыс. пагалоўе дасягнула
244,8 тыс., гэта значыць 76,5 працэнта. Такая ж карціна ў свінагадоўлі. У
1946-м пры заданні - 70 тыс. пагалоўе падрасло да 22,5 тыс. (32,1
працэнта).
14:54
Спорт
"Суддзя не павінен быць галоўным героем матча": Баскаў аб рашэннях у матчы "Дынама" і ЦСКА
"Калі судзейскае рашэнне ставіць пад сумненне такую вяху, яно павінна
быць абсалютна бясспрэчным. Калі ў КХЛ імкнуцца да таго, каб быць на
ўзроўні Нацыянальнай хакейнай лігі, то павінны разумець, што суддзя не
павінен станавіцца галоўным героем матча", - лічыць
Баскаў.
14:46
Прэзідэнт
Аператыўная абстаноўка і планавая праверка гатоўнасці. Лукашэнка заслухаў даклад кіраўніка МУС
Кіраўніку дзяржавы даложана аб аператыўнай абстаноўцы, якая склалася ў
мінулыя святочныя дні, рабоце па забеспячэнні аховы грамадскага парадку
пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, спецыфіцы злачынстваў і
правапарушэнняў у гэты перыяд.
13:56
Эканоміка
Караткевіч: Белкаапсаюз за 10 месяцаў 2025 года павялічыў аб'ём экспарту на 29 працэнтаў
Зверагадоўчую галіну спажыўкааперацыі прадстаўляе ўнітарнае
прадпрыемства "Гроднакаапмех", якое аб'ядноўвае дзве зверафермы ў
Гродзенскім і Пінскім раёнах. Галіна арыентавана ў першую чаргу на
экспарт.
13:26
Грамадства
Надаць імпульс развіццю рэгіёна. У Мінску прайшло пасяджэнне рабочай групы па Віцебскай вобласці
"Былі падрыхтаваны прапановы, якія ўвойдуць у агульны дакумент. У
далейшым ён ляжа на стол Прэзідэнта краіны. Дакумент ахоплівае розныя
аспекты гаспадарчай дзейнасці Віцебскай вобласці", - сказаў старшыня
Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым
самакіраванні Леанід Заяц.
13:08
У свеце
Трамп не выключыў, што ЗША будуць кантраляваць Венесуэлу даўжэй за год
Журналісты выдання задалі Трампу пытанне аб тым, ці магчымы кантроль ЗША
над Венесуэлай на працягу шасці месяцаў, года або больш доўгага
перыяду.
12:33
Эканоміка
Пасяджэнне беларуска-егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі адбудзецца ў Мінску
На сустрэчы размова ішла аб графіку візітаў на вышэйшым і высокім
узроўнях. Акрамя таго вялікую ўвагу бакі ўдзялілі падрыхтоўцы да
правядзення 8-га пасяджэння беларуска-егіпецкай сумеснай гандлёвай
камісіі ў Мінску.
12:10
Грамадства
Чакаем новы "Хаўер"? Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 9 студзеня
На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны,
паўночна-ўсходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, у многіх раёнах 15-20
м/с, ноччу месцамі да 24 м/с.
12:05
Грамадства
Караткевіч: чвэрць магазінаў Белкаапсаюза працуе ў вёсках з колькасцю менш за 200 жыхароў
Выконваючы даручэнне Прэзідэнта, за 10 месяцаў 2025 года Белкаапсаюз
аднавіў работу 48 раней закрытых магазінаў у сельскай мясцовасці, яшчэ
23 аб'екты мадэрнізаваны, 237 адрамантаваны. У 27 сельскіх гандлёвых
кропках замянілі асвятленне, халадзільнае і гандлёвае абсталяванне.
