Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 студзеня 2026, 12:05

Караткевіч: чвэрць магазінаў Белкаапсаюза працуе ў вёсках з колькасцю менш за 200 жыхароў

Фота з архіва
Фота з архіва
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белкаапсаюз прадаўжае заставацца адным з асноўных гандлёвых аператараў у вёсцы. Каля 1 тыс. стацыянарных магазінаў арганізацыі (кожны чацвёрты) працуюць у населеных пунктах з колькасцю жыхароў менш за 200 чалавек. Такія даныя прывяла ў інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" старшыня праўлення Белкаапсаюза Інеса Караткевіч.

"Зразумела, што і даходаў, і добрага тавараабароту там няма. І калі літаральна прытрымлівацца прынятых у дзяржаве сацыяльных стандартаў, то ў гэтыя вёскі ўжо можна адпраўляць аўтамагазін. Але, па вялікім рахунку, для Белкаапсаюза гандлёвае абслугоўванне ў вёсцы ніколі не было бізнесам, паколькі ў многіх паселішчах нашы магазіны застаюцца галоўнай, а часам і адзінай пляцоўкай для сустрэч людзей", - аргументавала Інеса Караткевіч.

Выконваючы даручэнне Прэзідэнта, за 10 месяцаў 2025 года Белкаапсаюз аднавіў работу 48 раней закрытых магазінаў у сельскай мясцовасці, яшчэ 23 аб'екты мадэрнізаваны, 237 адрамантаваны. У 27 сельскіх гандлёвых кропках замянілі асвятленне, халадзільнае і гандлёвае абсталяванне.

"Нам вельмі дапамог указ нумар 309 ад 5 жніўня 2024 года "Аб падтрымцы арганізацый спажывецкай кааперацыі" - абнавілі парк аўтамагазінаў. У 2024-м нашы арганізацыі набылі 144 новыя, з якіх дзякуючы ўказу - 110, за 10 месяцаў 2025 года - яшчэ 89", - дадала яна.

Сучасныя аўталаўкі адпавядаюць усім неабходным тэхнічным, тэхналагічным і санітарным нормам, зручныя для абслугоўвання пакупнікоў і камфортнай работы прадаўцоў. Аснашчаны халадзільным абсталяваннем і нізкатэмпературнымі скрынямі, якія дазваляюць рэалізоўваць тавары, што патрабуюць асаблівага рэжыму захоўвання.

"Гэта важна, таму што сёння зона мабільнага гандлёвага абслугоўвання спажыўкааперацыі - 12,8 тыс. населеных пунктаў з 442 тыс. жыхароў. Прычым у 10,3 тыс. вёсак - да 50 чалавек, а ў 4,6 тыс., гэта значыць у кожнай трэцяй, - менш за 10. У нас ёсць маршруты працягласцю да 200 км за рэйс - па 16-18 вёсак", - удакладніла Інеса Караткевіч.

Белкаапсаюз узяў на сябе даволі вялікую нагрузку па прадастаўленні ўстаноўленых дзяржавай скідак на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці слабаабароненым катэгорыям. За 3,5 года прадастаўлена скідак на Br27,7 млн. І калі ў структуры рознічнага тавараабароту краіны спажывецкая кааперацыя займае 2,4 працэнта, то па суме прадастаўленых скідак - 20 працэнтаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі