8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прайшло пасяджэнне рабочай групы па садзейнічанні сацыяльна-эканамічнаму развіццю Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прайшло чарговае пасяджэнне рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў па эфектыўнай рабоце прадпрыемстваў Віцебскай вобласці з удзелам усіх членаў гэтай групы. Былі падрыхтаваны прапановы, якія ўвойдуць у агульны дакумент. У далейшым ён ляжа на стол Прэзідэнта краіны. Дакумент ахоплівае розныя аспекты гаспадарчай дзейнасці Віцебскай вобласці", - сказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц.

Так, размова ідзе аб замацаванні кадраў на прадпрыемствах Віцебскай вобласці, а таксама ў вертыкалі Віцебскага аблвыканкама. Таксама ў дакуменце ёсць прапановы аб тым, як забяспечыць эфектыўнае выкарыстанне сельскагаспадарчых зямель, не дапускаць выключэнне з севазвароту пэўнай колькасці зямель, якія павінны быць выкарыстаны, забяспечыць высокую захаванасць маладняку буйной рагатай жывёлы, а таксама аб загрузцы магутнасцей перапрацоўчых прадпрыемстваў з улікам магчымасцей краіны. "Можа, не варта спяшацца з будаўніцтвам у асобных абласцях малочных прадпрыемстваў, а выкарыстоўваць эфектыўна тое, што ўжо створана ў дзяржаве", - адзначыў Леанід Заяц. Акрамя таго, выпрацаваны ўказанні пэўным органам дзяржаўнага кіравання аб тым, каб забяспечыць павышэнне эфектыўнасці розных прадпрыемстваў рэгіёна.

Ён таксама адзначыў, што работа над гэтым дакументам ідзе ўжо трэці месяц. "Прыцягнуты самыя кампетэнтныя спецыялісты. Я думаю, што гэты дакумент, які ляжа на стол кіраўніку дзяржавы, паслужыць вельмі сур'ёзным штуршком у павышэнні эфектыўнасці (эканомікі. - Заўвага БЕЛТА) Віцебскай вобласці", - рэзюмаваў Леанід Заяц.-0-