Стужка навiн
09
.01.26
17:59
Грамадства
Сістэму цеплазабеспячэння ў Мінску пераводзяць на ўзмоцнены рэжым работы ў сувязі з пахаладаннем
У сувязі з істотным паніжэннем тэмпературы паветра філіял "Мінскія
цеплавыя сеткі" РУП "Мінскэнерга" інфармуе аб павелічэнні тэмпературы
сеткавай вады ў магістральных трубаправодах да 90-100 градусаў для
забеспячэння камфортнага цеплазабеспячэння спажыўцоў.
17:42
Грамадства
Традыцыя клопату. Качанава сустрэлася з ветэранамі працы ў Наваполацку
На сустрэчы Наталля Качанава паразмаўляла з прадстаўнікамі старэйшага
пакалення, якое стаяла ля вытокаў будаўніцтва як нафтаперапрацоўчага
завода, так і самога горада.
17:12
Грамадства
Кіраўнік Мінэнерга аб ліквідацыі наступстваў непагоды: энергасістэма з задачамі справілася
"Электразабеспячэнне практычна ўсіх населеных пунктаў, пацярпелых ад
непагоды, адноўлена. Застаюцца каля 10-15 населеных пунктаў - новыя
адключэнні, якія з'яўляюцца, і гэта астаткавыя з'явы сыходу цыклону з
тэрыторыі Беларусі", - сказаў Дзяніс Мароз.
17:01
Эканоміка
У Беларусі вызначаны аб'ёмы тарыфных квот на ўвоз свініны і мяса птушкі на 2026 год па абласцях
Размова ідзе аб квотах на ўвоз свежай, ахалоджанай або замарожанай
свініны, свежага, ахалоджанага або замарожанага абваленага мяса свойскіх
курэй і індычак.
16:51
Эканоміка
МАЗ перадаў Уфе партыю тралейбусаў "Гараджанін"
Партыя стала завяршальнай у рамках кантракту на 15 машын. Тэхніка
праходзіць падрыхтоўку і ў бліжэйшы час выйдзе на гарадскія маршруты.
16:31
Грамадства
Амаль 2,3 тыс. адзінак тэхнікі расчышчаюць рэспубліканскія і мясцовыя дарогі Беларусі ад снегу
"Дарожныя службы прадаўжаюць ліквідаваць наступствы непагоды. Па стане
на 12.00, рэспубліканскія і мясцовыя аўтамабільныя дарогі ад снегу
расчышчалі 2 тыс. 280 адзінак спецтэхнікі і больш як 2,4 тыс.
работнікаў. У сферы дарожнай гаспадаркі прыняты дадатковыя меры па
ажыццяўленні бяспечнага і бесперабойнага руху транспарту па аўтадарогах
агульнага карыстання", - адзначылі ў прэс-службе.
15:38
Эканоміка
Белстат палічыў нацыянальнае багацце Беларусі. Колькі яно складае?
Белстат упершыню ажыццявіў эксперыментальнае фарміраванне балансу
актываў і пасіваў. "Нацыянальным статыстычным камітэтам распрацавана
сістэма ацэнкі нацыянальнага багацця. На канец 2023 года нацыянальнае
багацце Беларусі склала Br1655 млрд", - адзначылі ў Белстаце.
15:32
Грамадства
Гатовы дапамагаць кругласутачна. Ваенныя далучыліся да ліквідацыі наступстваў снегападу
"Па задачы міністра абароны арганізавана ўзаемадзеянне з усімі абласнымі
цэнтрамі, горадам Мінскам, з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях для
аказання дапамогі насельніцтву", - сказаў першы намеснік начальніка
тылу Узброеных Сіл - начальнік штаба тылу Аляксандр Масолаў.
15:22
Грамадства
"Людзі павінны разумець, што службы аператыўна працуюць". Кушнарэнка аб важнасці даехаць да кожнай вёскі
"Сітуацыя знаходзіцца на пастаянным кантролі, па ўсіх фактах ідзе
неадкладнае рэагаванне. На сённяшні дзень покрыва снегу ў рэгіёнах
вобласці складае ад 11 см да 41 см, самы рэкордны ўзровень зафіксаваны ў
Салігорскім раёне", - сказаў Аляксей Кушнарэнка.
15:13
Спорт
Валейбалісткі "Мінчанкі-2" выйгралі другі матч у дамашнім этапе Маладзёжнай лігі Расіі
Паядынкі шостага этапу рэгулярнага чэмпіянату праходзяць на пляцоўцы
Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. У другім
матчы тура "Мінчанка-2" абыграла "Дынама-Ак Барс-ВАР" з Казані з лікам
3:0 па сэтах (25:22, 25:15, 25:19).
14:36
Прэзідэнт
Лукашэнка асабіста ўзяўся за расчыстку снежных гурбаў
На відэазапісе бачна, як кіраўнік дзяржавы ў камандзе з іншымі людзьмі
займаецца прыбіраннем снегу. Сярод іх і яго сын Мікалай Лукашэнка.
14:22
Грамадства
Калі перастане ісці снег? Сіноптыкі пра надвор'е на наступны тыдзень
У выхадныя паўднёвы цыклон паступова будзе страчваць актыўнасць.
Нягледзячы на тое, што зона ападкаў па-ранейшаму ахоплівае ўсю
рэспубліку, іх інтэнсіўнасць значна зменшыцца, адзначылі ў цэнтры.
13:37
Грамадства
Як энергетыкі ліквідуюць наступствы цыклону, расказалі ў "Белэнерга"
к расказаў намеснік генеральнага дырэктара па аператыўнай рабоце -
галоўны дыспетчар ДВА "Белэнерга" Дзяніс Кавалёў, створаны штаб пад
кіраўніцтвам міністра энергетыкі, у які ўвайшлі кіраўнікі
энергазабеспячальных арганізацый і ДВА "Белэнерга".
13:23
Грамадства
Вецер меншы, але мяцеліца яшчэ будзе. Якое надвор'е чакаецца 10 студзеня ў Беларусі
У суботу ў Беларусі будзе воблачна, часам чакаецца снег. Ноччу па
поўначы будзе слабая мяцеліца. На асобных участках дарог - галалёдзіца.
Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с, ноччу на поўначы парывы да 14 м/с
(для параўнання 9 студзеня - 24 м/с).
13:15
Грамадства
У Палаце прадстаўнікоў назвалі арыенціры міжнароднай дзейнасці ў 2026 годзе
На пасяджэнні разгледжаны блок пытанняў адносна міжнароднай дзейнасці.
Яна ажыццяўляецца Палатай прадстаўнікоў у строгай адпаведнасці са
знешнепалітычным курсам краіны, нацэленым на захаванне міру, падтрыманне
глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, эканамічнае развіццё і павышэнне
якасці жыцця грамадзян.
