Сцяг Серада, 18 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 студзеня 2026, 16:31

Амаль 2,3 тыс. адзінак тэхнікі расчышчаюць рэспубліканскія і мясцовыя дарогі Беларусі ад снегу

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 2,3 тыс. адзінак тэхнікі расчышчаюць рэспубліканскія і мясцовыя дарогі ад снегу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

"Дарожныя службы прадаўжаюць ліквідаваць наступствы непагоды. Па стане на 12.00, рэспубліканскія і мясцовыя аўтамабільныя дарогі ад снегу расчышчалі 2 тыс. 280 адзінак спецтэхнікі і больш як 2,4 тыс. работнікаў. У сферы дарожнай гаспадаркі прыняты дадатковыя меры па ажыццяўленні бяспечнага і бесперабойнага руху транспарту па аўтадарогах агульнага карыстання", - адзначылі ў прэс-службе.

Для каардынацыі дзеянняў і ацэнкі сітуацыі па ліквідацыі наступстваў непагоды ў Мінтрансе адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях.

Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі ўзмоцнены рэжым работы дарожных службаў (кругласутачна). Наладжаны аператыўны абмен інфармацыяй, прыцягваецца дадатковая тэхніка. Работнікі забяспечваюцца сродкамі аховы для работы ў неспрыяльных умовах надвор'я.

Дзейнічае адзіны нумар 125 дыспетчарскіх службаў, па якім можна паведаміць важную інфармацыю па дарожных умовах у любым рэгіёне краіны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі