Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 студзеня 2026, 13:37

Як энергетыкі ліквідуюць наступствы цыклону, расказалі ў "Белэнерга"

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як энергетыкі ліквідуюць наступствы цыклону, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Энергазабеспячальнымі арганізацыямі прыняты комплексныя меры для аператыўнай ліквідацыі наступстваў цыклону. Як расказаў намеснік генеральнага дырэктара па аператыўнай рабоце - галоўны дыспетчар ДВА "Белэнерга" Дзяніс Кавалёў, створаны штаб пад кіраўніцтвам міністра энергетыкі, у які ўвайшлі кіраўнікі энергазабеспячальных арганізацый і ДВА "Белэнерга". Штаб працаваў у кругласутачным рэжыме.

"Маючы вопыт устаранення наступстваў масавых адключэнняў у папярэднія гады, мы загадзя ўвялі ў энергасістэме рэжым павышанай гатоўнасці, былі мабілізаваны дадатковыя аварыйна-аднаўленчыя брыгады, перасовачныя дызель-генератарныя ўстаноўкі, бензагенератары. Усе брыгады былі аснашчаны неабходнай спецтэхнікай, - расказаў Дзяніс Кавалёў. - Разумеючы, што на дарогах будзе складаная абстаноўка, загадзя прынята рашэнне аб перадыслакацыі часткі аварыйна-аднаўленчых брыгад з іншых энергазабеспячальных арганізацый у напрамку Гомельскай і Магілёўскай абласцей. І ўжо ў начны час 26 такіх брыгад былі на месцах і былі гатовы да выканання адпаведных работ".

Аднаўленчыя работы прадаўжаюцца ў 11 населеных пунктах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі