Стужка навiн
13
.01.26
10:44
Эканоміка
Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла гранічныя сумы расходаў на пацыента пры рэалізацыі сацзаказу
Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла гранічныя сумы расходаў на пацыента пры рэалізацыі сацзаказу
10:29
Грамадства
Мінабароны: 13-16 студзеня ў Беларусі праводзіцца сумесная штабная трэніроўка УС
Мэта трэніроўкі - выпрацаваць аптымальны парадак прымянення груповак
войскаў (сіл), іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных
арганізацый пры адным з магчымых варыянтаў абвастрэння абстаноўкі,
непасрэдна звязанага з пагрозай ваеннай бяспецы Беларусі.
10:05
Грамадства
Адзін з раёнаў Беларусі першым вызначыў дні цвярозасці на 2026 год
У сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду
здаровага ладу жыцця і прафілактыку п'янства і алкагалізму, продаж
алкагольных напіткаў у раёне, за выключэннем рознічнага гандлю ў
аб'ектах грамадскага харчавання, будзе абмежаваны з 00.00 да 24.00 7
лютага і 1 верасня.
09:44
Эканоміка
У Беларусі вызначаны паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн у 2026 годзе
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла паказчыкі
штомесячнага дапушчальнага росту цэн у 2026 годзе. Адпаведная пастанова
ведамства ад 30 снежня 2025 года нумар 84 апублікавана на Нацыянальным
прававым інтэрнэт-партале.
09:28
Палітыка
Беларускія парламентарыі ў звароце да кубінскіх пацвердзілі прыхільнасць да прынцыпаў суверэннай роўнасці дзяржаў
Беларускія парламентарыі з глыбокай трывогай назіраюць за падзеямі вакол
Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і дзеяннямі, якія ўяўляюць сабой
грубае парушэнне суверэнітэту і прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы
незалежных дзяржаў.
09:03
Грамадства
Мінабароны: 16 вылетаў з мэтай разведкі супраць Беларусі ажыццявіла авіяцыя НАТА з 5 па 11 студзеня
"На працягу мінулага года інтэнсіўнасць паветранай разведкі супраць нашай
краіны ў асобныя дні дасягала 10-12 вылетаў", - праінфармавалі ў
Мінабароны.
09:02
Грамадства
Больш за 160 тыс. куб.м снегу вывезена з вулічна-дарожнай сеткі Мінска за чатыры дні
Таксама ў гэты перыяд на апрацоўку пакрыццяў расходавана каля 10 тыс. т
солі і 5,5 тыс. т песка-саляных сумесей. У сярэднім з улікам прыцягнутых
рэсурсаў на расчыстцы вулічна-дарожнай сеткі штодзённа працуе 1230
адзінак спецтэхнікі і 500 чалавек.
09:01
Грамадства
Снег і галалёдзіца чакаюцца сёння ў Беларусі
Будзе воблачна з праясненнямі. Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с. Тэмпература паветра днём складзе 7-13 градусаў марозу, па ўсходзе - да мінус 15 градусаў.
09:00
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі Тае Ацке-Селасіе з 70-гадовым юбілеем
"Вы прысвяцілі жыццё патрыятычнаму служэнню эфіопскаму народу,
самаадданаму адстойванню інтарэсаў сваёй краіны на сусветнай арэне", -
гаворыцца ў віншаванні.
12
.01.26
19:58
Эканоміка
Як Беларусь і Кітай развіваюць біржавы гандаль, расказалі ў БУТБ
Арганізатарамі мерапрыемства, якое сабрала звыш 30 прадстаўнікоў
кітайскага бізнесу, выступілі Беларуская ўніверсальная таварная біржа і
буйны кітайскі вытворца ўпаковачных матэрыялаў і абсталявання,
акрэдытаваны на БУТБ у снежні 2025 года. У дзелавым форуме таксама
прыняў удзел генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Аляксандр Шаўчэнка.
19:41
Грамадства
"Стварыць яшчэ больш камфортныя ўмовы". Мінпрацы і "Белая Русь" правялі акцыю ў сацустанове Мінска
У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы", накіраванай на аказанне
асаблівай увагі і клопату старэйшаму пакаленню, РГА "Белая Русь" сумесна
з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны запусцілі акцыю "Так проста
быць разам". У час гэтай ініцыятывы аб'яднанне падорыць 14 сацыяльным
установам краіны мультыборды і масажныя крэслы для ўмацавання іх
матэрыяльна-тэхнічнай базы.
18:56
Грамадства
У Беларусі зацверджаны памеры надбавак сельгасвытворцам у 2026 годзе
У 2025 годзе надбаўкі выплачваліся на наступныя віды прадукцыі: малако,
БРЖ мясных парод і маладняк БРЖ малочных парод, авечкі і іх шэрсць,
проса, ячмень, грэчка і траста лёну-даўгунцу.
18:43
Грамадства
Мінскі НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі набыў рабатычны комплекс для аперацый
Дырэктар МНПЦ растлумачыў, што раней эксклюзіўным правам на вытворчасць
такіх комплексаў валодала толькі адна амерыканская кампанія, якая
вырабляла робата DaVinci ў розных мадыфікацыях.
18:18
Грамадства
Колькі насення нарыхтавана ў Беларусі пад яравую сяўбу, расказалі ў Мінсельгасхарчы
"Паводле аператыўных даных на сённяшнюю дату, рэспубліка забяспечана
насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур на 106 працэнтаў ад
патрэбнасці асноўнага фонду, што складае больш як 139 тыс.т. Тэмп
падрыхтоўкі на 26 працэнтаў апярэджвае ўзровень мінулага года на
аналагічную дату і стварае надзейную аснову для будучага ўраджаю", -
адзначылі ў прэс-службе.
18:01
Эканоміка
У Беларусі зацверджаны комплекс мер па падрыхтоўцы да палявых работ
Акрамя комплексу арганізацыйных мер па правядзенні адпаведных этапаў
палявых работ вызначаны графік і аб'ёмы закупкі матэрыяльна-тэхнічных
рэсурсаў (мінеральныя і комплексныя ўгнаенні, вапнавыя, гаруча-змазачныя
матэрыялы).
