Фота з архіва
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла гранічныя сумы расходаў на аднаго грамадзяніна пры рэалізацыі дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў галіне аховы здароўя. Адпаведная пастанова ведамства ад 31 снежня 2025 года нумар 210 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакумент вызначае гранічныя сумы расходаў у месяц на аднаго грамадзяніна пры аказанні і ўдзеле ў аказанні медыка-сацыяльнай дапамогі па-за арганізацыяй аховы здароўя (па месцы жыхарства або месцы знаходжання чалавека) у 2026 годзе.
У прыватнасці, для людзей, якія маюць рэзка выражанае абмежаванне здольнасці да самаабслугоўвання, і (або) самастойнага перамяшчэння, і (або) арыентацыі, гранічная сума расходаў у месяц складзе Br656.
Для маючых выражанае зніжэнне трох і больш катэгорый жыццядзейнасці (здольнасці да самаабслугоўвання, самастойнага перамяшчэння, узаемадзеяння, арыентацыі, кантраляваць свае паводзіны), якія прыводзяць да сіндрому сацыяльнай кампенсацыі, - Br388.
Гранічная сума для катэгорыі грамадзян, якія маюць псіхічныя расстройствы і расстройствы паводзін, што прывялі да выражанага або рэзка выражанага абмежавання здольнасці кантраляваць свае паводзіны, - Br535.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-