Сцяг Чацвер, 14 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 красавіка 2026, 10:53

Ва Узброеных Сілах Беларусі пачалося звальненне ваеннаслужачых тэрміновай службы ў запас

Фота Мінабароны
Фота Мінабароны
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах Беларусі пачалося звальненне ваеннаслужачых тэрміновай службы ў запас, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя ўшаноўванню воінаў, прайшлі ў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе, 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе і 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе.

Камандзіры брыгад падзякавалі байцам за службу і значны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны, выказалі ўдзячнасць за добрасумленнае выкананне воінскага абавязку і адзначылі ваеннаслужачых, якія найбольш вызначыліся.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі