Фота з архіва
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяты Нацыянальны форум атлетаў адбудзецца 15 красавіка ў Мінску. Гэты адукацыйны праект арганізаваны Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі сумесна з Расійскім міжнародным алімпійскім універсітэтам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
У гэтым годзе беларускаму НАК споўнілася 35 гадоў і на мерапрыемстве пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў новага праекта з мэтай падтрымкі таленавітых спартсменаў, якія складаюць рэзерв нацыянальных і зборных каманд Беларусі - "35 Герояў Будучыні". З ліку ўсіх кандыдатаў ва ўзросце ад 15 да 21 года, накіраваных федэрацыямі па відах спорту, найбольш перспектыўныя атлеты атрымаюць грашовыя сертыфікаты на спартыўную падрыхтоўку ў памеры 35 тыс. рублёў на год.
Галоўныя тэмы форуму - развіццё асабістага брэнда спартсмена, эфектыўная камунікацыя са СМІ, пабудова паспяховай кар'еры ў спорце і медыя. У праграме выступленні вядомых спецыялістаў у галіне спорту, журналістыкі і блогінгу. У рамках экспертнай дыскусіі на тэму "Спорт насуперак" сваімі думкамі падзеляцца чэмпіёны і прызёры Алімпіяд, чэмпіянатаў свету і Еўропы з Беларусі і Расіі - Дар'я Домрачава, Аляксандр Багдановіч, Ганна Гуськова, Настасся Фесікава і Мікалай Гуляеў.
Для юных спартсменаў будуць арганізаваны майстар-класы ад расійскіх і беларускіх алімпійцаў па хакеі, плаванні, фігурным катанні і жаночай барацьбе.-0-