Сцяг Чацвер, 14 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 красавіка 2026, 10:31

Першы дзень Рэспубліканскага маладзёжнага кірмашу вакансій сабраў звыш 3 тыс. саіскальнікаў

Фота з архіва
Фота з архіва
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы дзень Рэспубліканскага маладзёжнага кірмашу вакансій сабраў больш як 3 тыс. маладых людзей. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У Беларусі 13 красавіка прайшоў першы з пяці дзён Рэспубліканскага маладзёжнага кірмашу вакансій. Маладым саіскальнікам было прапанавана больш як 2 тыс. вакансій, з якіх звыш 750 прызначаны для непаўналетніх. У кірмашы прынялі ўдзел 263 наймальнікі і 3,1 тыс. маладых людзей. Амаль кожны пяты наведвальнік першага дня змог дамовіцца аб працаўладкаванні.

Моладзі прапаноўвалі працу па зборы ягад і фруктаў, доглядзе жывёл, а таксама на збожжатоку. Многія гаспадаркі набіраюць цэлыя брыгады. Сярод вакансій былі падсобныя рабочыя, грузчыкі, укладчыкі-ўпакоўшчыкі, рабочыя па добраўпарадкаванні, прадаўцы, касіры, афіцыянты, памочнікі повара, барыста, лесаводы, пакаёўкі ў санаторыях, аніматары ў дзіцячых лагерах, санітаркі, памочнікі выхавальнікаў і рэгістратары ў паліклініках.

Кірмаш прадоўжыцца да 17 красавіка. Пляцоўкі працуюць ва ўсіх рэгіёнах - ад буйных гарадоў да невялікіх аграгарадкоў. Графікі і адрасы можна знайсці на сайце міністэрства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі