Сцяг Серада, 15 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 красавіка 2026, 11:41

У Беларусі ў сакавіку прадоўжылася дэвалютызацыя эканомікі

Фота з архіва
Фота з архіва
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў сакавіку 2026 года прадоўжылася зніжэнне ўзроўню валютызацыі эканомікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

Доля рублёвага складніка ў сярэдняй шырокай грашовай масе ўзрасла да 65,9 працэнта з 61,5 працэнта годам раней.

Павышэнне даверу да нацыянальнай валюты садзейнічае ўстойліваму росту рублёвых зберажэнняў. Сярэдняя велічыня тэрміновых рублёвых дэпазітаў за 12 месяцаў павялічылася на 22,9 працэнта, у тым ліку фізічных асоб - на 40 працэнтаў.

Гадавы тэмп прыросту сярэдняй рублёвай грашовай масы ў сакавіку 2026 года запаволіўся да 25,4 працэнта (у сакавіку 2025 года складаў 28,7 працэнта), сярэдняй шырокай грашовай масы застаўся практычна на мінулагоднім узроўні - 17 працэнтаў (16,8 працэнта).

Прадаўжае паляпшацца структура рублёвага грашовага прапанавання. За студзень - сакавік доля тэрміновых рублёвых дэпазітаў у сярэдняй рублёвай грашовай масе вырасла на 0,5 працэнтнага пункта да 44 працэнтаў. Удзельная вага агрэгата М1, які ўключае найбольш ліквідныя грашовыя сродкі (наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты), скарацілася на 0,3 працэнтнага пункта да 51,9 працэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі