Скрыншот відэа
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія дынамаўцы прайгралі трэці матч запар у серыі другога раўнда плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі супраць "Ак Барса", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Трэцяя гульня серыі да чатырох перамог прайшла ў Казані. Госці закончылі першы перыяд з мінімальным адставаннем, а ў ходзе другой трэці ўступалі ўжо з лікам 0:3. Незадоўга да перапынку "зубры" атрымалі колькасную перавагу і замянілі варатара шостым палявым іграком. Праз 10 секунд гаспадары паразілі пустыя вароты мінчан.
У заключнай 20-мінутцы лічбы на табло не змяніліся, у выніку паражэнне "Дынама" - 0:4. Чацвёрты паядынак серыі ў сераду зноў прыме Казань. У выпадку паражэння сезон для падапечных Дзмітрыя Квартальнава будзе завершаны, перамога "зуброў" верне каманды на "Мінск-Арэну" для пятага матчу 17 красавіка.-0-