Стужка навiн
07
.11.25
13:48
Прэзідэнт
Зрухі ёсць, але трэба паскарацца. Лукашэнка ацаніў развіццё Гомельскай вобласці і работу кіраўніцтва рэгіёна
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў рэгіёне ёсць станоўчыя змяненні,
аднак і зрабіць яшчэ трэба будзе нямала. "Трэба паскарацца. Бачу, што
неяк ты ўзяўся за вобласць, бачу гэтыя зрухі (не хачу перахваліць), але
гэта толькі пачатак. Ты ведаеш, што вельмі шмат праблем", - сказаў
Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўніка вобласці.
12:53
Прэзідэнт
Лукашэнка пра Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі: нармальнае свята, мы яго асучаснілі
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што няма нічога дрэннага, напрыклад, у
тым, што да гэтага свята на Мінскім маторным заводзе вырабілі новы добры
рухавік на аснове камплектуючых Жыткавіцкага маторабудаўнічага завода.
12:26
Эканоміка
Зручна і хутка. У Беларусі цяпер можна аформіць анлайн дэкларацыі аб адпаведнасці прадукцыі
Такая магчымасць рэалізавана Беларускім дзяржаўным інстытутам
стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС), які з'яўляецца ў краіне
ўпаўнаважаным органам па рэгістрацыі дэкларацый у электронным выглядзе.
12:15
Грамадства
"Прэзідэнт задае трэнд". Эйсмант прывітала ўдзельнікаў чэмпіянату па колцы дроў сярод СМІ ад імя кіраўніка дзяржавы
Удзельнікам чэмпіянату трэба будзе вызначыць мацнейшых у такіх
дысцыплінах, як колка дроў, перасяканне бервяна сякерай, колка дроў
па-прэзідэнцку, эстафета, "Адным ударам!" і "Праверка на трываласць".
11:55
Эканоміка
Пяць гадоў з запуску БелАЭС: якія новыя магчымасці адкрыліся для краіны?
"Гэты дзень назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю. З яго пачынаецца новая
старонка летапісу Беларусі - сучаснай, інтэлектуальнай,
высокатэхналагічнай. Такой, якой мы разам яе будуем", - зрабіў акцэнт
Прэзідэнт.
11:49
Грамадства
Туман і месцамі замаразкі. Якое надвор'е абяцаюць сіноптыкі ў ноч на 8 лістапада
"Будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёвы,
паўднёва-заходні слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад
плюс 1 да плюс 7 градусаў, месцамі ад 0 да мінус 2. Максімальная
тэмпература днём ад плюс 7 да плюс 13", - паведамілі ў цэнтры.
11:40
Прэзідэнт
Лукашэнка папярэдзіў аб жорсткім запатрабаванні за неналежнае захоўванне сельгастэхнікі
"Барані бог, калі пасля зімы знойдзем кінутую тэхніку за агароджай, -
папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. - Патрэбны парадак. Усё трэба
выкарыстоўваць, каб захаваць тэхніку". У гэтым сэнсе трэба дзейнічаць па
аналогіі з парадкам і дысцыплінай у ваенных.
11:19
Прэзідэнт
Лукашэнка аб пашырэнні экспарту: настаў час канкрэтных спраў
"Стратэгія - добра. Але сёння важна тактыка, каб мы маглі прадаць
прадукцыю, - сказаў Прэзідэнт. - Нам сёння не да раскошы, дай бог
выжыць, таму патрэбна і тактыка".
10:57
Грамадства
Майстар-класы, зорныя госці і неверагодная атмасфера. Чацвёрты чэмпіянат па колцы дроў сярод СМІ прайшоў у Мінскім раёне
Гасцей і ўдзельнікаў чакаюць займальныя спаборніцтвы сярод прадстаўнікоў
медыясферы і не толькі, камандныя эстафеты з удзелам мужчын і жанчын,
майстар-класы ад вопытных лесарубаў і вядомых гасцей, забаўляльная
праграма з выступленнямі артыстаў, а таксама сямейныя актыўнасці для
гледачоў і шмат іншага.
10:48
Прэзідэнт
Лукашэнка аб развіцці Палесся: грошы будзем укладваць кропкава, "дурніцы" не будзе
"Нічога на Палессі не сапсавалі (меліярацыяй. - Заўвага БЕЛТА). Мы не
ператварылі Палессе, зарослае лесам і балотамі, у асушаны край. А ў
гэтых палескіх краях дзе толькі можна атрымалі палі для
сельскагаспадарчай вытворчасці і ўтварылі калгасы, саўгасы. Сёння на
гэтай базе ствараем сучасныя гаспадаркі", - сказаў Прэзідэнт.
10:34
Прэзідэнт
Лукашэнка абазначыў умовы падтрымкі прадпрыемстваў: калі выгадна для краіны, дапаможам
Знаёмячыся з вытворчым патэнцыялам рэгіёна, кіраўнік дзяржавы наведаў
ЗАТ "Сатурн-1" у Жыткавічах. Тут развіваюць вытворчасць вузлоў,
агрэгатаў і іншых камплектуючых для чыгуначнага рухомага саставу.
10:33
Грамадства
Адпрацоўка небяспечных участкаў і кантроль скорасці. ДАІ ўзмацняе работу ў святочны і выхадныя дні
У святочны і выхадныя дні з мэтай недапушчэння ўскладнення дарожнай
абстаноўкі Дзяржаўтаінспекцыя ўдзяляе павышаную ўвагу папярэджанню
дарожна-транспартных здарэнняў.
09:58
Спорт
Літвіновіч стаў лепшым у кваліфікацыі на чэмпіянаце свету па скачках на батуце
Удзел у мужчынскай кваліфікацыі прынялі 90 батутыстаў, у тым ліку чатыры
беларусы. Лепшы рэзультат паказаў двухразовы алімпійскі чэмпіён і
ўладальнік Кубка свету Іван Літвіновіч, які набраў рэкордныя ў сезоне
67,290 бала.
09:47
Прэзідэнт
Лукашэнка прадаўжае работу ў Палескім рэгіёне, кіраўнік дзяржавы наведае Жыткавічы
Кіраўніку дзяржавы даложаць аб сацыяльна-эканамічным развіцці Гомельскай
вобласці і Жыткавіцкага раёна. Плануецца, што ў Жыткавічах Прэзідэнт
азнаёміцца з развіццём вытворчага патэнцыялу.
