6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговымі ўдзельнікамі плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў сталі англійскі "Манчэстэр Юнайтэд", швейцарскі "Базель", а таксама два італьянскія клубы - "Рома" і "Ювентус", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У 6-м туры лідары групы А футбалісты "МЮ" прымалі маскоўскі ЦСКА, які трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка. Каб прабіцца ў 1/8 фіналу чэмпіёнскай Лігі, армейцам трэба было перамагчы ў Манчэстэры і спадзявацца, што швейцарскі "Базель" не выйграе ў Лісабоне ў партугальскай "Бенфікі". Ні таго, ні другога не адбылося - ЦСКА ўступіў 1:2, а "Базель" выйграў 2:0. У плэй-оф ЛЧ выйшлі "Манчэстэр Юнайтэд" і "Базель", футбалісты ЦСКА прадоўжаць еўракубкавы сезон у 1/16 фіналу другога па рангу турніру - Лігі Еўропы. Падагульняючае становішча ў групе А: "Манчэстэр Юнайтэд" - 15 ачкоў (розніца мячоў - 12-3), "Базель" - 12 (11-5), ЦСКА - 9 (8-10), "Бенфіка" - 0 (1-14).
У квартэце С услед за лонданскім "Чэлсі" ў 1/8 фіналу прабілася "Рома", якая ў апошнім туры адолела на сваім полі азербайджанскі "Карабах" - 1:0. Іспанскі "Атлетыка" гуляў у гасцях у "Чэлсі" і дабіўся нічыёй - 1:1. Падагульняючае становішча: "Рома" - 11 (9-6), "Чэлсі" - 11 (16-8), "Атлетыка" - 7 (5-4), "Карабах" - 2 (2-14).
Лідар групы D іспанская "Барселона" ў сябе дома перайграла партугальскі "Спортынг" 2:0, адправіўшы яго ў Лігу Еўропы. Разам з "Барсай" у плэй-оф ЛЧ выступіць турынскі "Ювентус", які перамог грэчаскі "Алімпіякас" з такім жа рэзультатам - 2:0. Падагульняючае становішча: "Барселона" - 14 (9-1), "Ювентус" - 11 (7-5), "Спортынг" - 7 (8-9), "Алімпіякас" - 1 (4-13).
У групе В два лепшыя клубы вызначыліся датэрмінова - нямецкая "Баварыя" і французскі "Пары Сен-Жэрмен". У апошнім туры ў Мюнхене перамаглі прадстаўнікі бундэслігі - 3:1, але першае месца засталося за парыжанамі. Шатландскі "Селтык" ў Глазга ўступіў бельгійскаму "Андэрлехту" 0:1, але заняў 3-е месца. Падагульняючае становішча: "Пары Сен-Жэрмен" - 15 (25-4), "Баварыя" - 15 (13-6), "Селтык" - 3 (5-18), "Андэрлехт" - 3 (2-17).
Такім чынам, цяпер вядомы 12 удзельнікаў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў: "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя), "Баварыя" (Мюнхен, Германія), "Манчэстэр Сіці" (Англія), "Бешыкташ" (Стамбул, Турцыя), "Тотэнхэм" (Лондан, Англія), "Рэал" (Мадрыд, Іспанія), "Чэлсі" (Лондан, Англія), "Барселона" (Іспанія), "Манчэстэр Юнайтэд" (Англія), "Базель" (Швейцарыя), "Рома" (Італія), "Ювентус" (Італія).
Астатнія 4 каманды вызначацца пасля заключных паядынкаў яшчэ ў чатырох групах:
Е - "Ліверпуль" (Англія) - "Спартак" (Масква, Расія), "Марыбор" (Славенія) - "Севілья" (Іспанія). Турнірнае становішча пасля пяці гульнявых дзён: "Ліверпуль" - 9 (16-6), "Севілья" - 8 (11-11), "Спартак" - 6 (9-6), "Марыбор" - 2 (2-15).
F - "Шахцёр" (Данецк, Украіна) - "Манчэстэр Сіці", "Феенаорд" (Ратэрдам, Нідэрланды) - "Напалі" (Італія). Турнірнае становішча: "Манчэстэр Сіці" - 15 (13-3), "Шахцёр" - 9 (7-8), "Напалі" - 6 (10-9), "Феенаорд" - 0 (3-13).
G - "Лейпцыг" (Германія) - "Бешыкташ", "Порту" - "Манака". Турнірнае становішча: "Бешыкташ" - 11 (9-4), "Порту" - 7 (10-8), "Лейпцыг" - 7 (9-9), "Манака" - 2 (4-11).
Н - "Рэал" - "Барусія" (Дортмунд, Германія), "Тотэнхэм" - АПОЭЛ (Нікасія, Кіпр). Турнірнае становішча: "Тотэнхэм" - 13 (12-4), "Рэал" - 10 (14-5), "Барусія" - 2 (5-10), АПОЭЛ - 2 (2-14).-0-