Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 мая 2017, 13:57

Журналіст з Кітая: Беларусь - прыклад таго, як трэба ствараць моцныя і дружалюбныя сувязі з краінамі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - прыклад таго, як трэба ствараць моцныя і дружалюбныя сувязі з краінамі. Такое меркаванне выказаў сёння карэспандэнт Шаньдунскай тэлерадыёкампаніі Юань Баога па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі кітайскіх цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - удзельнікамі прэс-туру ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ваш Прэзідэнт вельмі добра ведае Кітай і інфармаваны аб дасягненнях у развіцці нашай краіны. Ён вельмі дакладна і ўсебакова расказаў пра беларуска-кітайскае супрацоўніцтва, - сказаў Юань Баога. - Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца вельмі добрым сябрам для нашай краіны, бо паміж нашымі дзяржавамі склалася моцнае супрацоўніцтва. Мы павінны даражыць ім і развіваць яго, таму што такія добрыя адносіны паміж дзяржавамі вельмі важныя для іх народаў. Мы павінны браць прыклад з вас, вашага Прэзідэнта, як неабходна ствараць моцныя, дружалюбныя сувязі паміж краінамі".

У сённяшняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ў Палацы Незалежнасці, прынялі ўдзел каля 40 журналістаў з буйнейшых СМІ Кітая, у тым ліку інфармацыйнага агенцтва "Сіньхуа", газет "Жэньмінь Жыбаа" і "Чайна Дэйлі", Цэнтральнага тэлебачання Кітая, а таксама шэрага іншых друкаваных, электронных і тэлевізійных рэсурсаў.

Кіраўнік дзяржавы падрабязна расказаў пра развіццё беларуска-кітайскіх адносін, сумесна рэалізуемых праектах і перспектывах супрацоўніцтва ў розных сферах. Асаблівая ўвага была ўдзелена станаўленню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння і ўдзелу Беларусі ў эканамічным поясе "Шаўковага шляху". Аляксандр Лукашэнка таксама шчыра адказаў на пытанні аб яго асабістых узаемаадносінах са Старшынёй КНР і маючай адбыцца паездцы ў Пекін на саміт "Адзін пояс і адзін шлях".

Першы маштабны прэс-тур у Беларусь кітайскіх журналістаў, якія прадстаўляюць 10 правінцый, праходзіць 1-7 мая. Да гэтага часу яго ўдзельнікі наведалі мемарыяльны комплекс "Курган Славы", завод "БелДжы" і БелАЗ, індустрыяльны парк "Вялікі камень", Парк высокіх тэхналогій, прадпрыемствы "Азярыцкі-Агра" і "Бабуліна крынка" і іншыя вядомыя вытворчасці Беларусі.

Пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы ў іх запланавана наведванне іншых культурных і сацыяльных аб'ектаў і прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі