Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2015, 19:30

Рыбныя кірмашы пройдуць у лістападзе-снежні ў Мінску

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рыбныя кірмашы пройдуць у лістападзе-снежні ў Мінску, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Так, у раёне Палаца спорту 14-15 лістапада адбудзецца кірмаш "Рыба Беларусі - 2015". Аналагічныя кірмашы пройдуць ва ўсіх раёнах сталіцы: у Заводскім - 21-22 лістапада (у раёне "Чыжоўка-Арэны"); у Ленінскім - 5-6 снежня (пр. Ракасоўскага-Пляханава); у Маскоўскім - 28-29 лістапада (пр. газеты "Праўда", 40); у Кастрычніцкім - 26-27 снежня (Чкалава, 7); у Партызанскім - 12-13 снежня (бульвар Трактарабудаўнікоў); у Фрунзенскім - 19-20 снежня (вул. Галубка, 2); у Першамайскім - 28-29 лістапада (вул. Русіянава, 1); у Савецкім - 5-6 снежня (пл. Бангалор, парк Дружбы народаў).

Акрамя таго, у раёне комплексу "Чыжоўка-Арэна" 7 і 8 лістапада плануецца маштабны кірмаш прадпрыемстваў Белкаапсаюза.

Прадпрыемствы Брэсцкай вобласці прадставяць сваю прадукцыю 31 кастрычніка і 1 лістапада на пляцоўцы каля "Чыжоўка-Арэны" з 9.00 да 16.00. На пляцоўцы УП "Палац спорту" з 9.00 да 17.00 пройдуць кірмашы з удзелам сельгасвытворцаў розных рэгіёнаў рэспублікі. Будзе арганізаваны продаж шырокага асартыменту свежых пладоў і агародніны, мясной і малочнай прадукцыі, рыбы, мёду, кулінарных і кандытарскіх вырабаў і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі