Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лютага 2016, 17:16

Прапановы мінчан улічылі ў генплане сталіцы - Шорац

4 лютага, Мінск /Хрысціна Рашанок - БЕЛТА/. Прапановы мінчан улічаны ў генплане сталіцы, паведаміў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам засталося ўзгадніць некаторыя моманты з Мінскім аблвыканкамам. Потым, (думаю, што гэта адбудзецца ў канцы лютага), прадставім генплан кіраўніку дзяржавы. Прапановы мінчан, якія заслугоўваюць увагі, былі ўлічаны. Дарэчы, прапаноў паступіла шмат, яны занялі амаль 600 старонак", - сказаў Андрэй Шорац.

У студзені бягучага года Прэзідэнт зацвердзіў генеральныя планы гарадоў-спадарожнікаў. Цяпер сумесна з кіраўніцтвам Мінскай вобласці прапрацоўваецца пытанне па вызначэнні заказчыка і ўмоў фінансавання па будаўніцтве.

У першачарговым парадку плануецца развіваць Рудзенск і Смалявічы. У Рудзенску плануецца пабудаваць 355 тыс. кв.м жылля, у Смалявічах - 237 тыс. кв.м. "Перш чым пачаць будаўніцтва жылля, неабходна падрыхтаваць сеткі, пляцоўкі. Сур'ёзныя ўкладанні трэба зрабіць у інжынерныя камунікацыі. Думаю, у наступным годзе мы прыйдзем на пляцоўку, але аб астатнім пакуль гаварыць рана", - падкрэсліў Андрэй Шорац.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі