Сцяг Пятніца, 10 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 верасня 2016, 11:52

МЗС: беларускі спартсмен, які вынес сцяг Расіі на адкрыцці Паралімпіяды, зрабіў па-мужчынску

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен, які вынес сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, зрабіў па-таварыску і па-мужчынску. Аб гэтым сёння на брыфінгу заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не гатовы каменціраваць гэта з пункту гледжання правіл міжнароднага паралімпійскага руху. Але гэта ўчынак. Наш спартсмен зрабіў сур'ёзна, па-таварыску і па-мужчынску. Калі за такія ўчынкі трэба адказваць, будзем адказваць", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Як паведамлялася, 7 верасня беларускія атлеты пранеслі сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, што адбылася на стадыёне "Маракана" ў Рыа-дэ-Жанэйра.

XV летнія Паралімпійскія гульні пройдуць з 7 па 18 верасня. У іх прымуць удзел больш як 4 тыс. атлетаў, якія разыграюць 528 камплектаў узнагарод. Беларускія атлеты выступяць у пяці відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі