21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі з 21 мая па 31 жніўня ўводзіць летнія абмежаванні нагрузак на рэспубліканскіх дарогах. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінтранса, паведамляе БЕЛТА.
У адпаведнасці з пастановай Мінтранса нумар 5 ад 26 лютага 2018 года, з 21 мая па 31 жніўня пры дзённай тэмпературы паветра вышэйшай за плюс 25 градусаў на рэспубліканскіх дарогах з асфальтабетонным пакрыццём устанаўліваецца максімальная нагрузка на адзіночную вось не больш за 6 т. Такія абмежаванні дзейнічаюць з 11.00 да 20.00 уключна.
Указаныя абмежаванні не распаўсюджваюцца на платныя аўтамабільныя дарогі і ўчасткі платных аўтамабільных дарог па пераліку згодна з дадаткам да пастановы. У іх ліку М1/Е30 Брэст (Казловічы) - Мінск - граніца Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі), М2 Мінск - Нацыянальны аэрапорт Мінск, М4 Мінск - Магілёў.
Акрамя таго, абмежаванні не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі, самаходныя машыны, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў, жывых жывёл, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, бітумаў дарожных, бетонных і асфальтабетонных сумесей, небяспечных грузаў, збожжа, камбікорму, насення рапсу, насеннага фонду, малака і малочных прадуктаў, а таксама грузаў, перавозімых у транспартных сродках з ізатэрмічным кузавам, для захаванасці якіх патрэбна выкананне спецыяльнага тэмпературнага і санітарна-гігіенічнага рэжымаў; транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць перавозкі адходаў жывёльнага паходжання для іх утылізацыі і (або) перапрацоўкі; транспартныя сродкі, самаходныя машыны, якія ажыццяўляюць дзейнасць па ўтрыманні, рамонце і развіцці (будаўніцтве, рэканструкцыі) аўтамабільных дарог агульнага карыстання; транспартныя сродкі, самаходныя машыны, якія ажыццяўляюць перавозкі, звязаныя з прадухіленнем або ліквідацыяй надзвычайных сітуацый і наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў.
На аўтамабільных дарогах устаноўлены адпаведныя часовыя дарожныя знакі. Для транспартных сродкаў, што падпадаюць пад абмежаванні, вызначаны пляцоўкі і месцы стаянкі. За перамяшчэннем цяжкавагавікоў будзе арганізаваны пастаянны кантроль.
Часовыя абмежаванні абумоўлены тым, што пры высокіх станоўчых тэмпературах дэфармацыйныя і трываласныя ўласцівасці пакрыццяў, што змяшчаюць у саставе арганічныя вяжучыя, істотна пагаршаюцца. Асфальтабетоннае пакрыццё пад уздзеяннем восевых нагрузак транспарту дэфармуецца, што прыводзіць да ўтварэння ўвагнутасцей, зрушэнняў, наплываў, хваль, пагоркаў, лагчын і каляін. Таму ў мэтах забеспячэння захаванасці аўтамабільных дарог прымаецца рашэнне аб абмежаванні руху аўтатранспарту на летні перыяд. Такая практыка прынята ў многіх краінах з падобнымі кліматычнымі ўмовамі.-0-