Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лістапада 2016, 14:46

"Камароўка" 23 лістапада прапануе скідкі да 25 працэнтаў

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінскі Камароўскі рынак" 23 лістапада аб'яўляе скідкі 15-25 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

На 20 працэнтаў ніжэйшыя будуць цэны на агародніну і фрукты, што прадаюцца ў сезоннай частцы рынку, мясныя паўфабрыкаты, мяса птушкі, спецыі, сухафрукты, арэхі, бакалею, свежамарожаную рыбу, штучныя і жывыя кветкі, чай, каву, прадметы гаспадарчага прызначэння. Таннейшыя на 15-20 працэнтаў будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы.

Скідка ў памеры 20 працэнтаў прадугледжана на абедзеннае меню ў сталовай, выпечку ўласнай вытворчасці, кулінарыю, разліўную каву, саленні. У гандлёвым павільёне крытай часткі рынку абутак абыдзецца пакупнікам на 25 працэнтаў танней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі