Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 жніўня 2018, 17:02

Доступ да базы даных не занятых у эканоміцы мясцовыя ўлады атрымаюць з 1 снежня

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовыя ўлады атрымаюць доступ да базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, з 1 снежня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр электронных паслуг.

З 1 верасня на Адзіным партале электронных паслуг будзе даступна перадача персанальных даных для фарміравання базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Паслугай змогуць скарыстацца дзяржорганы і іншыя арганізацыі (міністэрствы, "Белдзяржстрах", творчыя саюзы, прыватныя ўстановы адукацыі, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, іншыя дзяржорганы).

Прадастаўленне з дапамогай ААІС доступу да гэтай базы пачнецца з 1 снежня. Спажыўцы паслугі па прадастаўленні доступу да базы даных не занятых у эканоміцы - мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы (аблвыканкамы і Мінгарвыканкам, гар-, рай-, сель- і пасялковыя выканкамы, адміністрацыі раёнаў у гарадах).-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі