5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 140 тыс. навагодніх дрэў рэалізавалі арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі за час свят, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.
"Больш за 140 тыс. навагодніх дрэў рэалізавалі арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі за навагоднія і калядныя святы", - растлумачылі ў прэс-службе.
Пры гэтым для рэалізацыі навагодніх дрэў Мінлясгас арганізаваў 1148 гандлёвых пунктаў па ўсёй краіне. Толькі ў сталіцы працавалі 20 ёлачных базараў, на якіх лясгасы сталічнага аб'яднання прапаноўвалі навагоднія дрэвы.
"Па-ранейшаму карысталіся попытам букеты з сасновых і яловых лапак. За навагодні "сезон" іх было прададзена амаль 3,5 тыс. штук. Таксама на ёлачных базарах было рэалізавана больш за 550 тыс. навагодніх дрэў у кадках", - адзначылі ў ведамстве.-0-