Фота з архіва
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У літоўскім пагранічным пераходзе "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") пачалі прымаць аўтобусы і грузавікі з Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Паводле паведамлення літоўскага боку, з 11.25 адноўлены пропуск грамадзян, якія едуць у Літву на аўтобусах і грузавых аўтамабілях.
На палосах руху легкавога транспарту цяпер размешчана спецтэхніка, задзейнічаная ў ліквідацыі наступстваў пажару.-0-