Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 мая 2017, 14:03

Адкрыты і шчыры дыялог з'яўляецца сімвалам беларуска-кітайскіх адносін - журналіст "Чайна Дэйлі"

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыты і шчыры дыялог з'яўляецца сімвалам беларуска-кітайскіх адносін. Такое меркаванне выказаў сёння карэспандэнт газеты "Чайна Дэйлі" Жэнь Цы па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі кітайскіх цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - удзельнікамі прэс-туру ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час сустрэчы быў выбудаваны прыемны, добразычлівы дыялог паміж Прэзідэнтам і нашымі СМІ. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Кітай у розных галінах падтрымліваюць вельмі высокі ўзровень узаемадзеяння і партнёрства. Мне спадабалася, што адказы Аляксандра Лукашэнкі былі вельмі шчырымі, і мы ўдзячны за гэты адкрыты дыялог. Думаю, што ён з'яўляецца сімвалам нашых беларуска-кітайскіх партнёрскіх узаемаадносін і сведчыць аб высокім узроўні ўзаемадзеяння паміж краінамі", - сказаў Жэнь Цы.

Журналіст адзначыў, што ўпершыню наведвае Беларусь, яму ўдалося пабываць на некалькіх беларускіх прадпрыемствах, азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі краіны і яе сталіцай. "Мяне найбольш уразіла сама абстаноўка: чыстае паветра, прыгожая прырода і тое дружалюбнае, добрае стаўленне, якое вы праяўляеце да нас. Учора вечарам мы з калегамі выйшлі за пакупкамі і паглядзелі, як жывуць вашы людзі, як арганізаваны вашы магазіны і якія прыгожыя ў вас вуліцы. Нас вельмі ўразіла ваша гарадская культура - спакойны, умераны лад жыцця, няма ніякай спешкі", - канстатаваў ён.

"Чайна Дэйлі" - афіцыйная кітайская штодзённая газета на англійскай мове. Яна была заснавана ў 1981 годзе і распаўсюджваецца па ўсім свеце тыражом больш за 900 тыс. экзэмпляраў, з іх за мяжой - звыш 600 тыс.

Гэты сродак масавай інфармацыі з'яўляецца адзінай газетай Кітая, якая займае лідзіруючыя пазіцыі ў сусветнай інфармацыйнай прасторы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі