Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2016, 13:49

Немагчыма пайсці па інавацыйным шляху без навуковага суправаджэння і адукаваных кадраў - Лукашэнка

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Немагчыма пайсці па інавацыйным шляху развіцця без навуковага суправаджэння і адукаваных кадраў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Генадзя Пальчыка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы выбралі інавацыйны шлях развіцця нашай краіны, эканомікі. Зразумела, без навуковага суправаджэння (а навуковае суправаджэнне - гэта кадры), без адукаваных, высокакваліфікаваных, падрыхтаваных кадраў гэта немагчыма. І якраз у эпіцэнтры гэтай работы становіцца Вышэйшая атэстацыйная камісія", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў Генадзя Пальчыка, на чым цяпер будуецца работа ВАК, як праходзіць амаладжэнне навуковых кадраў - у Акадэміі навук, сферы адукацыі і рэальным сектары эканомікі. "Мы не адмаўляем ролю масцітых вучоных, але рана ці позна (жыццё так наладжана) яны сыходзяць, павінны прыйсці маладыя", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўзняў пытанне аб тым, што сёння можна зрабіць у Беларусі, улічваючы пажаданні навуковых супрацоўнікаў і магчымасці дзяржавы, каб вучоны чалавек меў адпаведнае палажэнне і статус.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі