9 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка будзе прысутнічаць сёння на парадзе ў гонар 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які пройдзе на Краснай плошчы ў Маскве, перадае краэспандэнт БЕЛТА.
У ліку замежных высокіх гасцей чакаецца таксама прысутнасць лідараў Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Кубы, Лаоса, Гвінеі-Бісау.
Перад удзельнікамі і гасцямі парада выступіць Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
У парадзе на Краснай плошчы будуць удзельнічаць больш як 9 тыс. чалавек і звыш 70 адзінак ваеннай тэхнікі. Таксама ў ім прыме ўдзел авіяцыя.
Плануецца, што пасля заканчэння парада лідары краін ускладуць вянкі да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе каля сцен Крамля.
Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Маскву напярэдадні. У Крамлі 8 мая Прэзідэнт прыняў удзел у юбілейным саміце Еўразійскага эканамічнага саюза.-0-