Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2024, 23:29

Лукашэнка расказаў кранальную гісторыю пра ветэрана, з якой сядзеў на парадзе ў Маскве

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з журналістамі пасля ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі расказаў гісторыю ветэрана, з якой сядзеў на парадзе ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы сёння раніцай на Краснай плошчы глядзеў парад у гонар 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне разам з ветэранам Кацярынай Еўдакімавай. У кадр трапіў кранальны момант, як Аляксандр Рыгоравіч папраўляў каўнер яе курткі: у Маскве ў гэты час ішоў снег і было вельмі ветрана.

"Гэта ж чалавек, які ваяваў тут, пад Баранавічамі. Яна падстрэліла немца і ўзяла яго ў палон, прыцягнула - выратавалі шмат людзей, вёскі і гэтак далей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі я падышоў, пазнала мяне і пачала: хутчэй, хутчэй расказаць шмат. Я яе выслухаў. Гляджу - 101 год! Я ўвесь час сядзеў і ёй зайздросціў: на нагах, моцненькая. Вельмі холадна было ў Маскве (не тое слова холадна). І нават не ў тым справа, што тэмпература нізкая: Красная плошча - гэта труба, там наскрозь усё прадзімае. Мне пашанцавала, што Мірзіёеў (Прэзідэнт Узбекістана. - Заўвага БЕЛТА) прывёз мне куртуку - напэўна, акалеў бы. Вельмі холадна было. І я гляджу: гэта жанчына, герой, патрыётка, наша фактычна жанчына, куртачка яе там ляжала асобна - я надзеў ёй куртку, зашпіліў. Я яе стараўся ўцяпліць, каб не змерзла", - расказаў Прэзідэнт.

"101 год... Дай бог кожнаму! І быць у такой памяці і перамяшчацца на нагах", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У лістападзе 1941 года Кацярына Еўдакімава пайшла на фронт дабравольцам. Тады ёй было 18 гадоў. Ваявала яна ў 2-й дывізіі ПНАС (паветранае назіранне, апавяшчэнне і сувязь) у горадзе Дзмітраве.
У пачатку 1943 года дывізія была расфарміравана, і Кацярыну Іванаўну накіравалі на 2-і Беларускі фронт сувязісткай правадных ліній сувязі.

У час аднаго з баёў пры аднаўленні разарванай сувязі яна твар у твар сутыкнулася з варожым салдатам. Кацярына Іванаўна не разгубілася, параніўшы немца, узяла яго ў палон і даставіла ў штаб падраздзялення, за што была ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі.

Дзякуючы каштоўным паказанням палоннага беларускімі часцямі пры мінімальных стратах былі вызвалены дзве вёскі пад Баранавічамі.-0-

Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі