Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2018, 12:59

"Беспарадак поўны" - Лукашэнка звярнуў увагу на стан тэрыторый у прамзоне Мінска

26 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу кіраўніцтву сталіцы па навядзенні парадку як у горадзе ў цэлым, так і ў яго прамысловых зонах у прыватнасці. Сёння па дарозе на фармпрадпрыемства "Мінскінтэркапс" кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў гэтым пытанні пакуль не ўсё робіцца належным чынам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беспарадак поўны! Мы агароджы ў калгасах рамантуем, робім, каб глядзелася. Паглядзіце на гэтыя прадпрыемствы", - сказаў беларускі лідар.

"У вас адзін год застаўся. У сярэдзіне 2019 года ўся краіна, перш за ўсё Мінск, павінны быць у ідэальным парадку", - запатрабаваў Прэзідэнт.

У прыватнасці, ён акцэнтаваў увагу на ўтрыманні тэрыторый вакол вытворчасцей, устаноўцы агароджаў і падтрыманні іх у належным стане. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб адпаведныя работы выконваліся бюджэтна без траты лішніх сродкаў. "Не трэба гэтых жалезабетонных канструкцый", - сказаў ён.

"Усё трэба прыводзіць у парадак", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Нараўне з гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на некаторыя недабудаваныя аб'екты ў межах Мінска. Ён патрабуе рашучых дзеянняў у гэтым пытанні з боку ўлад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі