Сцяг Панядзелак, 17 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 верасня 2016, 17:46

Асноўныя напрамкі горадабудаўнічай палітыкі на 2016-2020 гады зацверджаны ў Беларусі

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўныя напрамкі дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі на 2016-2020 гады зацверджаны ў Беларусі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Асноўнымі напрамкамі горадабудаўнічай палітыкі краіны на бягучую пяцігодку вызначаны збалансаванае развіццё рэгіёнаў і населеных пунктаў на аснове захавання і ўмацавання ўстойлівых форм рассялення; комплекснае развіццё асяроддзя жыццядзейнасці насельніцтва і забеспячэнне экалагічнай бяспекі; удасканаленне сістэмы рэгіянальных і гарадскіх транспартных камунікацый, мадэрнізацыя інжынернай інфраструктуры населеных пунктаў; гарманічнае развіццё архітэктурна-планіровачнай структуры населеных пунктаў з улікам захавання і рацыянальнага выкарыстання гісторыка-культурнай спадчыны.

Вырашэнне гэтых задач дасць магчымасць у 2016-2020 гадах забяспечыць комплекснае развіццё рэгіёнаў і населеных пунктаў Беларусі, стварыць дадатковыя ўмовы для павелічэння аб'ёмаў жыллёвага будаўніцтва і арганізацыі рабочых месц, павысіць эфектыўнасць выкарыстання гарадскіх тэрыторый.

У выніку прыняцця мер па рэалізацыі гэтых напрамкаў будуць створаны новыя турыстычныя брэнды, аб'екты аздараўлення, турызму і адпачынку. Акрамя таго, павялічыцца доля альтэрнатыўных крыніц энергіі ў агульнай сістэме энергазабеспячэння, а таксама доля выкарыстання другасных рэсурсаў у вытворчасці прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі