Сцяг Пятніца, 19 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 чэрвеня 2024, 11:32

Работа эканомікі, знешні гандаль, сельская гаспадарка і кадры. Лукашэнка прыняў з дакладам прэм'ер-міністра

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка Беларусі ў бягучым годзе ў цэлым працуе нядрэнна, хоць ёсць і некаторыя фактары, якія насцярожваюць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як мне дакладваюць, эканоміка ў гэтым годзе пакуль складваецца. Хоць ёсць пэўныя, як заўсёды, фактары, якія насцярожваюць. Хацелася б, каб мы звярнулі перш за ўсё на гэта ўвагу. Але самае галоўнае, я заўважыў у сродках масавай інфармацыі рознага ўзроўню, тое, што у нас адмоўнае сальда. Хоць невялікае, але складваецца адмоўнае сальда (у знешнім гандлі. - Заўвага БЕЛТА). Я так разумею, што Мінэканомікі і ва ўрадзе павінны былі на гэта звярнуць увагу і прааналізаваць, у чым тут сітуацыя", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама пацікавіўся сітуацыяй з плацяжамі на самым высокім узроўні. Размова пра аб'ёмы дэбіторскай, крэдыторскай запазычанасцей.
Яшчэ адна тэма даклада з галіны фінансаў - як выконваюцца даўгавыя абавязацельствы.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як ідзе рэалізацыя планаў па забеспячэнні сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі за мяжой: "Мы дамаўляліся аб тым, што трэба ствараць адзіныя цэнтры па абслугоўванні ўсёй беларускай тэхнікі. І вызначыцца - у якіх пунктах, дапусцім, Расіі, Кітайскай Народнай Рэспублікі, іншых дзяржаў".

"Мяне арыентуюць на тое, што ў нас з будаўніцтвам жылля ёсць пэўныя недахопы. Ну і шэраг іншых недахопаў, на якія мы павінны звярнуць увагу", - абазначыў яшчэ адно кола пытанняў беларускі лідар.
Асобна спыніўся Прэзідэнт на сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. "Нам трэба мабілізавацца. Надвор'е пакуль добрае. Дай бог, каб далей было так. Мы чакаем нядрэнны ўраджай, але яго трэба ўзяць. Няхай у нас будуць лішкі збожжа і гэтак далей. Гэта ж ніколі не пашкодзіць. Гэта золатавалютны наш запас", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў аб гатоўнасці абмеркаваць кадравыя пытанні ў сувязі з існуючымі вакансіямі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі