Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 чэрвеня 2024, 09:44

Як удасканальваецца сістэма падтрымкі шматдзетных сем'яў, расказала Паўлючэнка

Фота "Беларусь 1"
Фота "Беларусь 1"
17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як адбываецца ўдасканаленне сістэмы падтрымкі шматдзетных сем'яў, у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказала міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка, паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, якім бачыцца ўдасканаленне сістэмы падтрымкі шматдзетных сем'яў, на што арыентаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Наталля Паўлючэнка адзначыла: "Мы лічым, што трэба ўзмацняць сацыяльную адказнасць сем'яў. І тут, у гэтым напрамку, першыя крокі ўжо зроблены. Указам кіраўніка дзяржавы ў гэтым годзе вызначана, што сродкі сямейнага капіталу не прадастаўляюцца сям'і, дзе бацька не працуе, або калі сям'я знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы".

Міністр звярнула ўвагу, што ў далейшым у частцы арганізацыйных мер таксама працуе міжведамаснае ўзаемадзеянне з калегамі з Міністэрства адукацыі. "Мы ажыццяўляем сацыяльны патранат такіх сем'яў, штотыднёвы маніторынг. Мы прыходзім, працуем з такімі сем'ямі. І, вядома, калі бачым, што дзіця або дзеці ў такой сям'і знаходзяцца ў небяспечным становішчы, то прымаюцца кардынальныя меры і дзіця забіраецца з сям'і на пэўны тэрмін. Але за гэты перыяд, пакуль дзіця знаходзіцца пад дзяржаўнай апекай, з бацькамі вядзецца работа: працаўладкоўваем бацькоў, рэкамендуем ім змяніць умовы іх побыту, кантралюем, як гэтыя змяненні адбываюцца. І ў выпадку станоўчых тэндэнцый, вядома, дзіця вяртаецца ў сям'ю", - дадала Наталля Паўлючэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі