Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 чэрвеня 2024, 12:28

Сабаленка і Азаранка на ранейшых месцах, Шымановіч паднялася на 39 пазіцый у рэйтынгу WTA

Фота з архіва
Фота з архіва
17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арына Сабаленка захавала за сабой трэцюю пазіцыю ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад стартам на турніры ў Берліне ў актыве лепшай беларускай тэнісісткі - 7788 ачкоў. Яшчэ адна экс-першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка засталася на 19-м мецы, а Аляксандра Сасновіч апусцілася з 98-га на 117-ы радок. Затое Ірына Шымановіч, якая дабралася да паўфіналу турніру ў Валенсіі, паднялася адразу на 39 пунктаў і займае цяпер 235-ю пазіцыю.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) - 11 695 ачкоў.
2. Коры Гаўф (ЗША) - 7988.
3. Арына Сабаленка (Беларусь) - 7788.
4. Алена Рыбакіна (Казахстан) - 5973.
5. Джэсіка Пегула (ЗША) - 4625.
6. Маркета Вандроўшава (Чэхія) - 4503.
7. Ясмін Пааліні (Італія) - 4068.
8. Сіньвэнь Жэн (Кітай) - 4005.
9. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3980.
10. Унс Джабір (Туніс) - 3748.

Мужчынскі рэйтынг узначальвае італьянскі тэнісіст Янік Сінер, лепшы з прадстаўнікоў Беларусі Ягор Герасімаў знаходзіцца на 265-м месцы. Сёння ў стартавым паядынку турніру ў італьянскім Сасуола сапернікам беларуса будзе прадстаўнік Рэспублікі Карэя Херард Кампана Лі, які займае 333-ю пазіцыю.  

Першая дзясятка рэйтынгу ATP:

1. Янік Сінер (Італія) - 9480.   
2. Карлас Алькарас (Іспанія) - 8580.
3. Новак Джокавіч (Сербія) - 8360.
4. Аляксандр Звераў (Германія) - 6885.
5. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 6485.
6. Андрэй Рублёў (Расія) - 4710.
7. Алекс дэ Мінаур (Аўстралія) - 4085.
8. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4025.
9. Хуберт Гуркач (Польшча) - 3950.
10. Грыгар Дзімітраў (Балгарыя) - 3775.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі