Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 чэрвеня 2024, 12:51

Да плюс 29 градусаў і парывісты вецер прагназуюцца ў Беларусі 18 чэрвеня
 

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 29 градусаў і парывісты вецер прагназуюцца ў Беларусі 18 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём пераважна па паўднёва-заходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман.

Вецер заходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 12-18 градусаў, днём - плюс 24-29 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі