Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 чэрвеня 2024, 11:47

У Беларусі нарыхтавана больш за 46 працэнтаў сенажу

Фота з архіва
Фота з архіва
17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі нарыхтавана 46,6 працэнта сенажу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 1206,3 тыс. га (85,8 працэнта ад плана). Убраны травы першага ўкосу на плошчы 1107,6 тыс. га, што складае 91,8 працэнта да скошанага. Травы другога ўкосу скошаны на 55,5 тыс. га, а ўбраны з плошчы 36,3 тыс. га - 65,4 працэнта да скошанага.

Нарыхтавана 6212,9 тыс. т сенажу - 46,6 працэнта да плана (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 190 тыс. т), 101 тыс. т сена (14,4 працэнта) і 210,2 тыс. т сіласу (1,02 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць з траў больш за 9,8 млн т кармавых адзінак. Да гэтага часу нарыхтавана 18,7 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць больш за 20,5 млн т, сенажу - 13,3 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,5 млн т), сена - 700,4 тыс. т.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі