Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 сакавіка 2018, 09:18

Кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны рыхтуе пытанне аб абсалютным перамір'і

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны рыхтуе пытанне аб абсалютным перамір'і. Аб гэтым 28 лютага, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ ў ТКГ Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рыхтуем гэта пытанне. Але такое рашэнне яшчэ не прынята", - сказаў Марцін Сайдзік.

Пры пошуку мірных рашэнняў канфлікту на ўсходзе Украіны адной з галоўных задач ТКГ застаецца забеспячэнне бяспекі і неабходных жыццёвых умоў для грамадзянскага насельніцтва.

Дыпламат таксама звярнуў увагу на нядаўняе паведамленне аб абстрэлах аўтамабіля медыцынскай дапамогі. Ён заклікаў бакі строга захоўваць міжнародныя прынцыпы недатыкальнасці медперсаналу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі