Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 мая 2018, 19:44

Кабякоў павіншаваў Мядзведзева з назначэннем на пасаду старшыні ўрада Расіі

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з назначэннем на пасаду старшыні ўрада Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Па ініцыятыве беларускага боку 8 мая адбылася тэлефонная размова Андрэя Кабякова з Дзмітрыем Мядзведзевым. Андрэй Кабякоў павіншаваў свайго калегу з назначэннем на пасаду. Кіраўнік беларускага ўрада выказаў упэўненасць, што далейшая дзяржаўная дзейнасць Дзмітрыя Мядзведзева будзе і ў далейшым садзейнічаць паспяховаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю расійскай дзяржавы, павышэнню ўзроўню жыцця яе грамадзян, умацаванню аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне, а таксама пашырэнню канструктыўнага беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Таксама ў час размовы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва па розных напрамках і графік маючых адбыцца сустрэч.

На заканчэнне размовы Андрэй Кабякоў таксама павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі