Спрашчэнне працэдуры дзяржрэгістрацыі і зняцця з уліку аўтамабіляў
Савет Міністраў скарэкціраваў палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з рэгістрацыяй транспартных сродкаў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада ад 18 кастрычніка 2018 года №747.
Асноўныя змяненні:
зняць з уліку транспартны сродак можна будзе ў любым рэгістрацыйным падраздзяленні, незалежна ад месца рэгістрацыі;
неабавязковым стане пры рэгістрацыі агляд аўтамабіляў, якія не былі ў эксплуатацыі, год выпуску якіх супадае з бягучым або папярэднім каляндарным годам і рэалізаваных юрыдычнымі асобамі;
прадугледжваецца магчымасць аказання прадаўцом (лізінгадаўцам) паслугі па дзяржрэгістрацыі транспартнага сродку перад перадачай яго пакупніку (лізінгаатрымальніку);
вызначаны парадак анулявання дзяржрэгістрацыі транспартнага сродку.
Пастанова прынята ў адпаведнасці з законам ад 5 студзеня 2008 года "Аб дарожным руху" і ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.
Дакументы, неабходныя для пастаноўкі на ўлік:
пашпарт уласніка машыны або іншы дакумент, які засведчвае асобу ўладальніка і яго рэгістрацыю;
паперы, што пацвярджаюць вытворчасць аўто, калі яно новае;
паперы, якія пацвярджаюць факт набыцця, калі машына была ва ўжытку (дагавор куплі-продажу, рахунак-даведка);
нумарныя знакі аўто, калі яно было ва ўжытку.
Расходы на рэгістрацыю*:
рэгістрацыйныя знакі - Br49;
пасведчанне аб рэгістрацыі - Br24,50;
выраб сертыфіката - Br1,23;
камп'ютарныя паслугі па рэгістрацыі транспартнага сродку - Br0,98.
* Цэны прыведзены па стане на 22.10.2018 і залежаць ад памеру базавай велічыні.
Крыніца: пастанова Савета Міністраў ад 18 кастрычніка 2018 года нумар 747, ГУУС Мінгарвыканкама.