На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.
У арганізацыях Мінсельгасхарча рэспублікі працуюць каля 258 тыс. чалавек, 41,3 тыс. трактароў, 9,9 тыс. збожжаўборачных камбайнаў.
У гаспадарцы рэспублікі налічваецца 4,2 млн галоў буйной рагатай жывёлы, 2,7 млн свіней і 44,3 млн птушак.
За 9 месяцаў 2017 года з рэспублікі пастаўлена ў 65 дзяржаў свету прадукцыі сельскай гаспадаркі на $1 844,3 млн:
у краіны СНД - $1 784,9 млн;
у краіны Азіі і Акіяніі - $35,6 млн;
у краіны Афрыкі - $1 млн;
у краіны Амерыкі - $1,2 млн;
у краіны ЕС - $21,4 млн.
Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Белстат.