Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
23 красавіка 2018, 12:31

Рэспубліканскі суботнік

21 красавіка амаль 3 млн беларусаў выйшлі на рэспубліканскі суботнік. На якія мэты расходуюцца сродкі, заробленыя такім чынам.

21 красавіка 2018 года зароблена каля Br7,5 млн*.

Палова сродкаў будзе накіравана на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў пахавання воінаў Вялікай Айчыннай вайны, падрыхтоўку дзіцячых лагераў да лета. Другая палова сродкаў пойдзе на закупку абсталявання для бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

22 красавіка 2017 года зароблена больш за Br7,42 млн.

Сродкі накіраваны на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржустаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, стварэнне і развіццё суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

23 красавіка 2016 года зароблено больш за Br7 млн.

Сродкі накіраваны на будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай вобласці, добраўпарадкаванне пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

18 красавіка 2015 года зароблена каля Br66,9 млрд**.

Палова сродкаў накіравана на набыццё апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх для аказання медыцынскай дапамогі дзецям. Палова - на рэалізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі, і падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

* Паводле папярэдняй інфармацыі.

** Недэнамінаваных рублёў.

Крыніца: прэс-служба ўрада Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі