Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
15 чэрвеня 2017, 15:24

Медыцына Беларусі ў лічбах

У Беларусі функцыянуюць 1590 медыцынскіх арганізацый:

575 бальніц,

82 дыспансеры,

846 амбулаторна-паліклінічных арганізацый,

66 стаматалагічных паліклінік,

13 станцый хуткай дапамогі,

8 дамоў дзіцяці.

У медарганізацыях працуюць 172 952 дыпламаваныя спецыялісты:

урачы - 51 827 чалавек,

сярэдні медперсанал - 113 972 чалавекі,

правізары - 3 790 чалавек,

фармацэўты - 3 363 чалавекі.

Сярэдняя зарплата медработнікаў за студзень-сакавік 2017 года:

ўрачы - Br939,8*,

сярэднi медыцынскi персанал - Br587,5*.

Вынікі 2016 года

Экспарт

Гадавы экспарт медыцынскіх паслуг склаў каля $40 млн. Беларускія медустановы аказалі паслугі 150 647 замежным пацыентам. Сярэдні чэк аднаго замежнага пацыента - $233.

Транспланталогія

Паспяхова праведзены 70 перасадак печані, 373 перасадкі ныркі, 44 перасадкі сэрца. У краіне праводзіцца 50 перасадак на 1 млн жыхароў (у Еўропе - 55,9, у Расіі - 10,1, ва Украіне - 3,2).

Забяспечанасць лякарствамі

У рэспубліцы працуюць 3184 аптэкі. Доля дзяржаўных аптэк - 56%. Доля беларускіх лякарстваў ва ўпакоўках на ўнутраным рынку - больш за 70%.

Пазіцыі Беларусі ў міжнародных рэйтынгах:

25-я пазіцыя ў рэйтынгу самых камфортных для мацярынства краін;

47-е месца ў рэйтынгу агенцтва Bloomberg па эфектыўнасці нацыянальных сістэм аховы здароўя.

* З улікам работы па сумяшчальніцтве.

Крыніца: Міністэрства аховы здароўя.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі