Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
16 ліпеня 2018, 12:45

Інфляцыя і дэфляцыя

У чэрвені 2018 года прадоўжылася запаволенне інфляцыі. Гадавы прырост спажывецкіх цэн склаў 4,1%.

Гадавая інфляцыя:

сакавік - 5,4%;

красавік - 5%;

май - 4,4%;

чэрвень - 4,1%.

Інфляцыя - абясцэньванне грошай.

Эфекты інфляцыі:

змяншаецца пакупная здольнасць грошай,

зніжаецца рэальная каштоўнасць даходаў і зберажэнняў грамадзян;

павышаецца націск на абменны курс.

Дэфляцыя - зніжэнне ўзроўню цэн, працэс, супрацьлеглы інфляцыі.

Эфекты дэфляцыі:

вытворцы прадукцыі перастаюць развівацца;

скарачаецца персанал прадпрыемстваў;

падае ўзровень зарплат.

Інфляцыя і дэфляцыя негатыўна ўплываюць на эканоміку. Таму асноўная мэта грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі - цэнавая стабільнасць.

Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі