У 2017 годзе дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД) атрымалі 310,2 тыс. чалавек. Агульны аб'ём ДАСД склаў Br87,9 млн, у тым ліку:
штомесячная сацдапамога - Br22,2 млн (плюс 43,7% у параўнанні з 2016 годам),
аднаразовая - Br4,8 млн (плюс 25,6%),
сацдапамога для кампенсавання затрат на набыццё падгузкаў - Br33,9 млн (плюс 22,8%),
сродкі на прадукты харчавання для дзяцей да двух гадоў - Br22,1 млн (плюс 23,4%),
сацдапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі - Br4,9 млн*.
Сярэдні памер ДАСД на чалавека:
штомесячная сацдапамога - Br40,4,
аднаразовая - Br106,
cацдапамога на набыццё падгузкаў - Br257,9,
сярэдні кошт набору прадуктаў харчавання для дзяцей - Br131,4.
Сума ДАСД за 2017 год у параўнанні з 2016-м павялічылася на 21,4%.
* З 1 ліпеня 2017 года сацыяльная дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі выключана з сістэмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.