Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 кастрычніка 2017, 15:58

БДУ ў рэгіянальным рэйтынгу ўніверсітэтаў QS

Па выніках апублікаванага 16 кастрычніка 2017 года брытанскім агенцтвам QS рэйтынгу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у 1% лепшых універсітэтаў рэгіёна краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія сталі на шлях развіцця.

20-я пазіцыя - Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя М.Э.Баўмана (Расія).

21-я пазіцыя - БДУ (+18 пазіцый у рэйтынгу):

агульны бал - 78,6*;

акадэмічная рэпутацыя - 90,8;

рэпутацыя сярод работадаўцаў - 91,7;

суадносіны колькасці студэнтаў і колькасці выкладчыкаў - 97;

доля супрацоўнікаў з вучонай ступенню - 31,8;

доля запрошаных выкладчыкаў з іншых краін - 39,4;

доля замежных студэнтаў - 61;

эфектыўнасць інтэрнэт-рэсурсаў - 71,1;

колькасць апублікаваных артыкулаў на аднаго супрацоўніка - 13,6;

цытуемасць навуковых артыкулаў - 35,3.

22-я пазіцыя - Брненскі тэхнічны ўніверсітэт (Чэхія).

Лепшыя ўніверсітэты рэгіёна:

1-я пазіцыя - Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В.Ламаносава (Расія),

2-я пазіцыя - Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (Расія),

3-я пазіцыя - Тартускі ўніверсітэт (Эстонія).

* З 100 балаў.

Крыніца: QS.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі