Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 чэрвеня 2017, 17:01

Аперацыя "Баграціён"

23 чэрвеня - 29 жніўня 1944 года.

Сілы савецкіх войскаў: 1-ы Беларускі фронт (камандуючы - генерал арміі Канстанцін Ракасоўскі), 2-і Беларускі фронт (генерал-палкоўнік Георгій Захараў), 3-і Беларускі фронт (генерал-палкоўнік Іван Чарняхоўскі), 1-ы Прыбалтыйскі фронт (генерал арміі Іван Баграмян), Дняпроўская ваенная флатылія (капітан 1-га рангу Вісарыён Грыгор'еў), партызаны.

Усяго: 2,4 млн чалавек, больш за 36 тыс. гармат і мінамётаў, 5,2 тыс. танкаў і самаходных артылерыйскіх установак, каля 5,3 тыс. самалётаў.

Каардынавалі франты маршалы Савецкага Саюза Георгій Жукаў і Аляксандр Васілеўскі.

Хроніка вызвалення Беларусі:

26 чэрвеня вызвалены Віцебск,

28 чэрвеня - Магілёў,

29 чэрвеня - Бабруйск,

1 ліпеня - Барысаў,

3 ліпеня - Мінск: звыш 100 тыс. гітлераўцаў трапілі ў мінскі кацёл,

8 ліпеня - Баранавічы,

14 ліпеня - Пінск,

24 ліпеня - Гродна,

28 ліпеня - Брэст.

Крыніца: "Хроніка Перамогі" БЕЛТА, "Архівы Беларусі" БелНДЦЭД.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі