Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 лістапада 2015, 16:43

У Беларусі пачала працаваць Аператыўная мытня

3 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Аператыўная мытня пачала працаваць у структуры мытных органаў Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рашэнне аб стварэнні Аператыўнай мытні прымалася з мэтай узмацнення работы па асобных напрамках дзейнасці мытных органаў", - адзначыў Уладзімір Арлоўскі. Паводле яго слоў, у першую чаргу гэта барацьба з трансгранічнай кантрабанднай дзейнасцю і іншымі парушэннямі права ў галіне мытнай справы, у тым ліку з выкарыстаннем форм і метадаў аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Акрамя таго, стварэнне Аператыўнай мытні накіравана на аператыўнае ўзмацненне тэрытарыяльных мытняў у час павелічэння груза- і пасажырапатокаў на канкрэтных участках граніцы; правядзенне раптоўных кантрольных мерапрыемстваў як у пунктах пропуску, так і ўнутры краіны з мэтай выяўлення і знішчэння проціпраўнай дзейнасці, у тым ліку карупцыйнай накіраванасці.

"Прадугледжваецца павышэнне эфектыўнасці работы мабільных груп, аператыўнага рэагавання на абстаноўку, што складваецца, і скаардынаванага правядзення спецыяльных мерапрыемстваў", - рэзюмаваў Уладзімір Арлоўскі.

Начальнікам Аператыўнай мытні назначаны Андрэй Кавальчук, які раней узначальваў упраўленне арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі