20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгаснагляд з 20 па 24 жніўня правядзе інспекцыю шэрага беларускіх прадпрыемстваў - вытворцаў яблыкаў і таматаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.
Рассельгаснагляд праверыць прадпрыемствы - вытворцы яблыкаў і таматаў адкрытага і закрытага грунту. Інспекцыя пройдзе ў адпаведнасці з дасягнутымі па выніках перагавораў дамоўленасцямі.-0-