Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2017, 16:28

Кітай адкрывае рынак для беларускай ялавічыны

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай адкрывае свой рынак для беларускай ялавічыны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.

"Сёння ў ходзе сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Зайца і міністра галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення КНР па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне Чжы Шупіна было парафіравана пагадненне, якое дазваляе пастаўкі беларускай ялавічыны на кітайскі рынак. Пасля завяршэння некаторых фармальнасцей яно будзе падпісана ў ходзе афіцыйнага візіту кіраўніка кітайскага ветэрынарнага ведамства ў Мінск 7-12 ліпеня", - паведаміў Аляксей Багданаў.

У кастрычніку 2016 года спецыялісты галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне КНР правялі аўдыт чатырох беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў: Брэсцкага мясакамбіната, Гродзенскага мясакамбіната, Магілёўскага мясакамбіната і "Вялес-Міт". Як растлумачылі ў міністэрстве, па выніках праверкі праводзілася работа па прывядзенні некаторых тэхналагічных працэсаў на вытворчасці і ветэрынарнай дакументацыі ў адпаведнасць з кітайскімі патрабаваннямі. Цяпер усе работы завершаны і поўнасцю задавольваюць кітайскі бок.

Беларусь з'яўляецца буйнейшым экспарцёрам ялавічыны на постсавецкай прасторы, пастаўляючы больш як 135 тыс.т ялавічыны ў год. Займае 7-ы радок у сусветным рэйтынгу экспарцёраў ахалоджанай ялавічыны. У 2016 годзе беларуская ялавічына пастаўлялася на рынкі 10 краін.

"З адкрыццём кітайскага рынку мы зможам у значным аб'ёме дыверсіфікаваць наш экспарт, прычым цана на кітайскім рынку на ялавічыну даволі высокая. Вядома, наперадзе шмат работы па выбудоўванні гандлёвых ланцужкоў з кітайскімі партнёрамі, у бліжэйшы год мы плануем выйсці на пастаўкі ялавічыны ў аб'ёме каля 20 тыс.т. Наступны крок з боку Мінсельгасхарча - гэта сертыфікацыя беларускіх птушкафабрык", - дадаў Аляксей Багданаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі